Top.Mail.Ru
135

Як у Мінску вырашаюць пытанні з падтапленнем вуліц?

Як у Мінску вырашаюць пытанні з падтапленнем вуліц, расказаў на прэс-канферэнцыі «Развіццё дарожнай інфраструктуры Мінска: будаўніцтва, рэканструкцыя і капітальны рамонт аб’ектаў вулічна-дарожнай сеткі» ў БелТА дырэктар ДП «Гардарбуд» Сяргей Панеў.


Паводле яго слоў, будуюцца новыя аб’екты, у тым ліку ліўневыя ачышчальныя збудаванні. Адзін з найбольш буйных праектаў — узвядзенне ліўневага калектара «Яркава», які забяспечыць водаадвядзенне з тэрыторыі Фрунзенскага раёна. Завяршыць работы тут плануецца да канца года. Праектуецца яшчэ некалькі аб’ектаў перахопу ліўневых сцёкаў.

Сяргей Панеў адзначыў, што прадугледжаны перахоп вялікага аб’ёму вады на падыходах да Фрунзенскага раёна ў вузкіх месцах, дзе ліўнеўкі не спраўляюцца. 

У цэлым у горадзе распрацавана праграма, якая прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні падтапленняў. Яны будуць рэалізаваны ў тры этапы. На першым спецыялісты вырашаць першачарговыя задачы, знімуць вострыя моманты, затым пачнуць укараненне рашэнняў на сярэднетэрміновую перспектыву.

«Трэці этап — агульныя характэрныя пытанні ў частцы будаўніцтва выпускных калектараў, ачысткі сістэм, — адзначыў Сяргей Панёў. — Да першай чаргі мы пачалі і плануем рэалізаваць за бліжэйшыя год - паўтара, у поўным аб'ёме - да канца наступнага года. Схемы (адводу дажджавой вады. - Заўвага БЕЛТА) разлічаны, падрыхтаваны. Займаемся рэалізацыяй».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю