Top.Mail.Ru
356

Як упрыгожаць сталічныя магістралі да Дня Перамогі?

У «Мінскрэкламе» раскрылі дэталі.


Новае аблічча гарадскіх аўтобусаў і «сіла ветру» ў апорах асвятлення. Як зменяць сталічныя магістралі да 9 Мая, паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на «Мінскрэкламу».


— Тэматыку Вялікай Айчыннай вайны мастацка адлюструюць у фотаматэрыялах, размешчаных на гарадскіх прыпыначных пунктах трох аўтобусных маршрутаў: № 1 (праспект Пераможцаў), № 100 (праспект Незалежнасці), № 93 (праспект Партызанскі), — адзначыла начальнік аддзела дызайну прадпрыемства «Мінскрэклама» Таццяна Бугаркова.

Тэматычныя ліўрэі «апране» рухомы састаў наземнага гарадскога пасажырскага транспарту. Упрыгожаць таксама апоры асвятлення галоўных праспектаў.

— Выбраныя тры віды афармлення, — расказала Таццяна Бугаркова. — Каркаснае фрэзераванае — на праспекце Пераможцаў, пілоны з прымяненнем сучаснай тэхналогіі «сіла ветру» — на праспекце Незалежнасці, тканкавае са стылізаваным фрагментам Сцяга Перамогі — на астатніх магістралях Мінска.

На ўездах у сталіцу стануць вялікія аб’ёмныя канструкцыі вышынёй каля 4 м. Іх выканаюць у адценнях бардовага, чырвонага і залатога.

Фота: «Мінскрэклама»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю