Top.Mail.Ru

Як узяць выхадны для праходжання дыспансерызацыі: парадак дзеянняў нагадалі ў Мінпрацы

Працоўны кодэкс гарантуе вызваленне ад працы для праходжання дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заробку. Парадак дзеянняў нагадалі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Работніку трэба ўзгадніць з наймальнікам праходжанне дыспансерызацыі ў пэўную каляндарную дату або даты. На падставе пісьмовай заявы работніка наймальнік выдае загад аб вызваленні яго ад працы для праходжання дыспансерызацыі.

Па выніках праходжання дыспансерызацыі работнік прадстаўляе наймальніку выпіску з медыцынскіх дакументаў, калі такі абавязак вызначаны ў лакальных прававых актах.

Работнікам ва ўзросце да 40 гадоў для праходжання дыспансерызацыі прадастаўляецца адзін дзень раз на тры гады, ва ўзросце ад 40 гадоў — адзін дзень раз на год. Работнікам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, а таксама тым, каму да яго засталося не больш за пяць гадоў (жанчыны ва ўзросце ад 53 гадоў, мужчыны — ад 58 гадоў), прадастаўляюцца два дні штогод.

У Мінпрацы адзначылі, што гэтыя дні могуць прадастаўляцца ў розныя даты, якія не абавязкова ідуць запар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю