Top.Mail.Ru

Як выглядае партрэт тыповай шматдзетнай сям’і і колькі іх у краіне, расказалі ў Мінпрацы

У Беларусі больш за 120 тыс. шматдзетных сем’яў. Такія звесткі прывёў міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч на абласным сямейным свяце «Беларусь — гэта мы!» у Гомелі, прысвечаным Міжнароднаму дню сям’і, перадае БелТА.



«Такі статус (шматдзетнай. — Заўв. БелТА) атрымлівае сям’я, якая мае трох і больш дзяцей, аднак ёсць сем’і з пяццю, сямю і нават дзесяццю дзецьмі», — сказаў Андрэй Лабовіч. 

Міністр таксама адзначыў некалькі характэрных рыс да сярэднестатыстычнага партрэта беларускай шматдзетнай сям’і. «Гэта поўная сям’я з трыма і больш дзецьмі, якая займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, удзельнічае ў грамадскім жыцці сваіх рэгіёнаў. Пры гэтым дзеці не менш актыўныя, чым бацькі. Яны займаюцца спортам, творчасцю, удзельнічаюць у розных алімпіядах і конкурсах і інш. Кожная такая сям’я — прыклад для моладзі, якая задумваецца аб стварэнні сям’і», — дадаў Андрэй Лабовіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю