Top.Mail.Ru
113

Як за апошнія гады змяніўся партрэт-жанчыны аўтара, расказала член Саюза пісьменнікаў

Як за апошнія гады змяніўся партрэт-жанчыны аўтара, расказала член Савета старэйшын Беларускага саюза жанчын, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік клуба творчых жанчын «Cпадчына» Тамара Бунта, паведаміла БелТА.


«Мне здаецца, пайшло амаладжэнне пісьменнікаў, а асабліва пісьменніц. Вельмі прыемна назіраць, што прыходзіць такая прыгожая і таленавітая маладая змена. Яны сапраўды ствараюць добрыя кнігі і нават атрымліваюць нацыянальную літаратурную прэмію», — сказала Тамара Бунта.


Загадчыца аддзела рэкламы выдавецтва «Беларусь» Анжэла Садоўская дадала, што ўсё больш жанчын прыносіць рукапісы ў іх выдавецтва. Яны складаюць каля 50 % выпушчанай там літаратуры.

«Акрамя таго, што жанчыны з’яўляюцца самастойнымі аўтарамі кніг, вельмі шмат жанчын выступаюць як складальнікі выданняў. Яны пішуць у зусім розных жанрах: мастацкая, навукова-папулярная, дзіцячая літаратура. Прыемна, што шмат жанчын займаюцца сур’ёзнай навуковай працай, з’яўляюцца даследчыкамі і гісторыкамі», — падкрэсліла Анжэла Садоўская. 


На яе думку, глыбокі аўтар з цікавай асабістай гісторыяй перадае гэта ўсё на старонках сваіх твораў. Таму галоўная задача — пазнаёміць чытача не проста з кнігамі, вокладкамі і тым, што ўнутры, — з героямі і гісторыямі, — а менавіта з самімі аўтарамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю