Top.Mail.Ru

Як замацоўваюць маладых спецыялістаў у Столінскім раёне, расказалі на форуме сельскай моладзі

У Столінскі раён штогод прыбываюць каля 200 маладых спецыялістаў. Пра гэта расказаў старшыня Столінскага райвыканкама Аляксандр Пачко ўдзельнікам рэспубліканскага форуму сельскай моладзі «Вёска — тэрыторыя развіцця», перадае БелТА.



Столінскі раён тэрытарыяльна самы вялікі ў Беларусі, адзін з буйных па колькасці насельніцтва ў Брэсцкай вобласці. «Штогод у Столінскі раён прыязджаюць каля 200 маладых спецыялістаў. Замацавальнасць — больш за 67 %. Лічу, нядрэнны паказчык. Мы робім стаўку ў асноўным на прафарыентацыйную работу, менавіта на спецыялістаў, якія з’яўляюцца выхадцамі з нашага раёна. Вядома, ёсць у нас ураджэнцы і іншых раёнаў», — адзначыў Аляксандр Пачко.

У розных сферах, арганізацыях і прадпрыемствах прадугледжаны прэферэнцыі для маладых спецыялістаў. «Дапусцім, у аграпрамысловым комплексе, калі малады спецыяліст заключае з намі дагавор на пяць гадоў пасля адпрацаванага часу, выплаты — да 300 базавых велічынь. Калі малады чалавек пасля службы ў войску прыходзіць на сваё месца — да 100 БВ аднаразовай дапамогі. Лічу, гэта дастойная падтрымка для маладых спецыялістаў. Плюс забеспячэнне жыллём. Выдзеляем добраўпарадкаваныя пакоі ў інтэрнатах альбо кватэры. Заўсёды ў прыярытэце стаіць клопат пра маладых спецыялістаў», — падкрэсліў ён. 

Асаблівасць гэтага раёна ў тым, што на яго тэрыторыі размешчаны густанаселеныя, вялікія вёскі і аграгарадкі. Адпаведна, значная частка людзей пражывае ў сельскай мясцовасці. Стаўку робяць не толькі на аграпрамысловы комплекс, але і на развіццё сацыяльнай сферы. «Шырокія магчымасці. Сельскія дамы культуры ў нас працуюць годна. Ёсць фізкультурна-аздараўленчы комплекс „Аквамарын“, дзе можна адпачыць. Лагістыка выбудаваная, лёгка даехаць. У нас два выдатныя паркі. Бальніцы, установы адукацыі — усё ёсць у раёне», — сказаў Аляксандр Пачко. У прыватнасці, у Столінскім раёне паэтапна рамантуюць аддзяленні ў цэнтральнай раённай бальніцы і яе філіялах, абноўлены ўсе фельчарска-акушэрскія пункты. Па вёсках і аграгарадках курсіруе перасоўны ФАП.

У Столінскім раёне 25—26 лістапада праходзіць рэспубліканскі форум сельскай моладзі «Вёска — тэрыторыя развіцця». Ён аб’яднаў каля 100 маладых людзей, якія працуюць у сельскай мясцовасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю