Top.Mail.Ru
51

Як засведчыць распіску ў натарыуса?

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Алена КРЫЛЬЦОВА.


Прапанаваны вамі да афармлення дакумент натарыус не засведчыць. Справа ў тым, што натарыус не можа сведчыць сапраўднасць подпісу на дакуменце, калі яго змест супярэчыць заканадаўству і (або) змест дакумента ўяўляе сабой выклад здзелкі.

У гэтай сітуацыі вам з былой жонкай варта заключыць пагадненне аб падзеле маёмасці, якая з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю. У пагадненні вы, прызнаючы роўнасць долей у маёмасці, якая з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю (па адной другой долі), пры яе падзеле або выдзеле з яе долі, пры ўмове, што ў адносінах да названай маёмасці не заключаўся шлюбны дагавор, вызначыце, што былой жонцы як удзельніку агульнай уласнасці замест выдзелу яе долі ў агульнай маёмасці (кватэры) з яе згоды вамі выплачваецца грашовая сума (кампенсацыя). Пры гэтым трэба адзначыць, што ў адпаведнасці з заканадаўствам у разгляданай сітуацыі з атрыманнем кампенсацыі ўласнік страчвае права на долю ў агульнай маёмасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю