Top.Mail.Ru

Як жыхар Баранавічаў пазбавіўся $200 тысяч

Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. Ахвярай аферыстаў стаў мясцовы жыхар, які страціў зберажэнні пасля зносін з новай знаёмай з Інтэрнэту.


Па словах афіцыйнага прадстаўніка УСК па Брэсцкай вобласці Рамана Зармаева, у сацыяльнай сетцы Instagram 45-гадовы жыхар Баранавічаў пазнаёміўся з дзяўчынай, якая падчас размовы прапанавала яму «дадатковы заробак».

Новая сяброўка пераканала пацярпелага, што ў яе ёсць сябры на адной з гандлёвых біржаў, здольныя дапамагчы хутка і без рызыкі павялічыць капітал. Зацікавіўшыся прапановай, мужчына пагадзіўся, і неўзабаве з ім звязаліся «менеджары», якія сталі курыраваць яго дзеянні.

Зламыснікі давалі рэквізіты рахункаў для пералічэння сродкаў. Пры гэтым у створаным для ахвяры асабістым кабінеце платформы адлюстроўваўся несапраўдны буйны даход. Вядома, жахар Баранавічаў не здагадваўся аб гэтым. Гэта ўмацоўвала давер да аферыстаў, і мужчына працягваў пераводзіць грошы.

Праз некаторы час ён паспрабаваў вывесці «заробленыя сродкі», але пад надуманымі падставамі куратары яму адмаўлялі.

Усвядоміўшы нарэшце, што стаў ахвярай кібермахляроў, мужчына звярнуўся ў міліцыю. Усяго на рахункі зламыснікаў ён перавёў больш за 580 тысяч рублёў.

Зараз Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення злачынства, а таксама на кампенсацыю прычыненага ўрону. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Прадстаўнік Следчага камітэта нагадаў, што трэба крытычна ставіцца да любой рэкламы ў сетцы Інтэрнэт, асабліва, калі там прапануюць за кароткі час атрымаць добры прыбытак.
Любая прапанова «гарантаванага», «лёгкага» ці «вялікага» заробку — нагода ўсумніцца.

Прафесійныя фінансавыя кампаніі не заключаюць здзелкі праз месенджары.

Калі вас падштурхоўваюць да тэрміновага пераводу буйной сумы пад маркай «унікальнай магчымасці», задумайцеся, не прымайце паспешных рашэнняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю