Top.Mail.Ru

Як ужыванне рапсавага алею ўплывае на здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы? Адказалі ў «Белдзяржхарчпраме»

Як ужыванне рапсавага алею ўплывае на здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы, расказала начальнік упраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Галіна Ільіна. Паведаміла БелТА


«Рапсавы алей змяшчае монаненасычаныя і поліненасычаныя тлустыя кіслоты, якія могуць знізіць узровень „дрэннага“ халестэрыну і павысіць узровень „добрага“. Дадзеная ўласцівасць прадухіляе развіццё атэрасклерозу, спрыяе ўмацаванню сасудзістых сценак і павышае іх эластычнасць. Гэта сапраўдная скарбніца карысных тлушчаў, бо ў ёй амега-3 і амега-6 ідэальна збалансаваны ў прапорцыі 1:2. Такі баланс — сапраўдны падарунак для нашага арганізма, ён актыўна дапамагае змагацца з запаленнямі. Адзначу, што амега-3 тлустыя кіслоты спрыяюць нармалізацыі ўзроўню трыгліцэрыдаў і падтрыманню агульнага здароўя сардэчна-сасудзістай сістэмы», — патлумачыла Галіна Ільіна.

Таксама яна расказала, як ужыванне гэтага прадукту адбіваецца на стане скуры, валасоў і агульным імунітэце. «Знешні выгляд чалавека, стан скуры і валасоў шмат у чым залежыць ад таго, што ён ужывае ў ежу. Харчаванне забяспечвае будаўнічы матэрыял (бялкі, тлушчы) і неабходныя для абменных працэсаў рэчывы (вітаміны, мінералы). Скура і валасы абнаўляюцца пастаянна, таму дэфіцыт пажыўных рэчываў хутка выяўляецца ў выглядзе цьмянасці, запаленняў на скуры, а таксама ломкасці і выпадзення валасоў. Для валасоў і скуры крытычна важныя поліненасычаныя тлустыя кіслоты, асабліва амега-3, якая забяспечвае ўвільгатненне, абарону ад запаленняў і структурную цэласнасць. Тлустыя кіслоты сямейства амега-3 сілкуюць фалікулы, стымулюючы рост валасоў, а таксама ўмацоўваюць ліпідны бар’ер скуры, прадухіляючы сухасць, лушчэнне, акне. А мы памятаем, што ў складзе рапсавага алею шмат поліненасычаных тлустых кіслот, што робіць яго вельмі карысным для здароўя», — адзначыла начальнік упраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю