У сувязі з правядзеннем Рэспубліканскага свята выпускнікоў ВНУ 20 і 21 чэрвеня зменіцца час работы мінскага метро, паведамляе прэс-служба сталічнага метрапалітэна.
Рух цягнікоў арганізуюць па графіку пятніцы з 5:30 20 чэрвеня да 2:00 21 чэрвеня.
Разам з тым у суботу, 21 чэрвеня, станцыі метро будуць зачыненыя на ўваход у 1:25. Выключэннем стане ст. м. «Няміга», якая зачыніцца для пасажыраў крыху пазней — у 1:40. Таксама на ст. м. «Купалаўская» ўваход з боку вул. К. Маркса зачыніцца 20 чэрвеня ў 21:00.
Мінскі метрапалітэн просіць загадзя набываць жэтоны і праязныя квіткі і нагадвае, што на ўсіх станцыях метро праезд можна аплаціць банкаўскай картай.