Top.Mail.Ru

Як зменіцца Мінскі планетарый пасля завяршэння мадэрнізацыі, расказалі спецыялісты

Як будзе выглядаць абноўлены будынак Мінскага планетарыя, расказалі ў ДВА «Мінскбуд», паведаміла БелТА. 


Як расказалі будаўнікі, ужо зараз завяршаюцца работы па мадэрнізацыі будынка абсерваторыі Мінскага планетарыя: праведзены ўзмацненне канструктыву, вонкавае і ўнутранае аздабленне, заменены электрасеткі, зманціраваны вітражы і ўстаноўлены купал. З дня на дзень прыедзе спецыяльнае шкло для агароджы вінтавой лесвіцы, якая «лунае» ў паветры.

Купал абсерваторыі будзе «ажыўлены» спецыялістамі з Масквы, дзе ён і быў выраблены, — ён абсталяваны створкамі, якія расчыняюцца, і здольны круціцца на 360 градусаў.

Будынак абсерваторыі будзе падсвечаны кропкавымі свяцільнямі і святлодыёднымі стужкамі па контуры і вертыкалях — абноўлены, у наступным годзе ён сустрэне 60-годдзе.

Кажучы пра будынак самога планетарыя, будаўнікі патлумачылі, што закрытая банерамі канструкцыя над ім — гэта індывідуальныя рыштаванні для ўладкавання кроквеннай сістэмы купала. Яна складаецца са зманціраваных 64 драўляных апорных дуг, для вырабу якіх выкарыстоўваўся спецыяльны мантажны стол, устаноўлены прама на будпляцоўцы.

Далей  уцяпленне, гідраветраабарона, суцэльны насціл. І толькі потым будаўнікі змогуць прыступіць да мантажу эфектнага лускаватага даху з палімернага ацынкаванага прафліста шэрага і светла-шэрага адценняў.

Многае ўжо зроблена ўнутры будынка: вядуцца аздабленчыя і спецработы, устаноўлены амаль усе вокны і дзверы, зманціравана абсталяванне вадамернага вузла і трансфарматарнай падстанцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю