Top.Mail.Ru
518

Як зменіцца рух у святочныя дні, расказалі ў Мінскім метрапалітэне

У навагоднія і калядныя святы зменіцца графік руху цягнікоў метро. Пра гэта БелТА праінфармавалі ў Мінскім метрапалітэне.



Так, 25, 26, 27, 28 снежня 2025 года і 1 студзеня 2026 года метро будзе працаваць па графіку выхадных дзён, а 31 снежня 2025 года па графіку пятніцы.

«У навагоднюю ноч (з 31 снежня 2025 года на 1 студзеня 2026 года) метро будзе прымаць пасажыраў да 4.00. Станцыі „Няміга“, „Кастрычніцкая“ і „Купалаўская“ (выхад да пр. Незалежнасці) зачыняцца на ўваход у 4.15», — расказалі ў метрапалітэне.

Інтэрвал руху цягнікоў з 0.00 да 4.00 1 студзеня на першай і другой лініях метро складзе 6 хвілін, на трэцяй лініі — 8,5 хвіліны. 1 студзеня інтэрвал на другой лініі з 18.00 да 00.00 складзе 4 хвіліны.

«1 студзеня 2026 года метро пачне работу як звычайна — у 5.30», — заключылі ў метрапалітэне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю