Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у маі 2025 года склала 2 652,3 рубля, паведамляе Белстат.
Нагадваем, што ў красавіку яна была 2 613,5 рубля.
Сярод рэгіёнаў рэспублікі самая высокая сярэдняя заработная плата ў маі зафіксавана ў сталіцы — 3 504 рублі. У Мінскай вобласці яна склала 2 726 рублёў, у Гомельскай — 2 360,4 рубля, у Гродзенскай — 2 356,3 рубля, у Брэсцкай — 2 311,7 рубля, у Магілёўскай — 2 253,1 рубля, у Віцебскай — 2 229,8 рубля.
Самымі высокааплатнымі супрацоўнікамі ў краіне засталіся спецыялісты галіны «Інфармацыя і сувязь», іх заработная плата склала ў сярэднім 5 711,6 рубля. Наступнымі ў рэйтынгу сталі прадстаўнікі фінансавай і страхавой дзейнасці — 3 894 рублі. У работнікаў галіны будаўніцтва — 3 268 рублёў, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 3 180 рублёў, прамысловасці — 2 791,1 рубля, транспартнай дзейнасці, складзіравання, паштовай і кур’ерскай дзейнасці — 2 575,3 рубля.