Top.Mail.Ru

Як змяніліся пасылы свята 1 Мая?

Намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў расказаў аб гісторыі свята 1 Мая і аб тым, як змяніліся яго пасылы праз стагоддзі.


У гісторыі ўзнікнення свята 1 Мая ёсць пэўныя трагічныя ноткі, адзначыў Вадзім Грачоў. «У 1886 годзе ў шэрагу краін, якія сёння нас вучаць „дэмакратыі“, пачыналіся пэўныя хваляванні. Людзі выходзілі з патрабаваннем палепшыць свае ўмовы працы. У канцы красавіка — пачатку мая рабочыя Чыкага выйшлі на вуліцы. Яны папрасілі нешта звышнатуральнае? Не. Яны папрасілі тое, што сёння для ўсіх у нашай краіне ўспрымаецца нормай — васьмігадзінны рабочы дзень. Былі арганізаваны супраць гэтых актывістаў правакацыі. Некаторыя актывісты былі асуджаны, як потым высветлілася, незаконна. З іх боку не было парушэнняў заканадаўства. Гэта да пытання аб „справядлівасці“ іх судовай сістэмы і гэтак далей», — адзначыў ён.

Гэта падзея стала зыходным пунктам і ў многіх краінах свету ўзнік Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. «Потым у савецкі час гэта прыйшло і да нас. Недзе з канца 90-х практыка савецкага часу перанесла ўжо ў нашу незалежную Беларусь тое, што гэта свята ўспрымаецца як свята вясны і працы. Чым прынцыпова яно адрозніваецца сваімі пасыламі ад міжнароднай практыкі, калі яно толькі зараджалася? Тым, што сёння гэта свята і яго мерапрыемствы не накіраваны на патрабаванне нечага. Яны не накіраваны на распальванне нейкага канфлікту паміж бакамі сацыяльнага партнёрства або ў грамадстве. Гэта свята накіравана на мір, на ўшаноўванне і ўсхваленне стваральнай працы, на мерапрыемствы, якія аб’ядноўваюць сем’і і працоўныя калектывы», — растлумачыў намеснік старшыні ФПБ.

Сёння гэта свята асацыіруецца менавіта з пазітыўнымі пасыламі, дадаў Вадзім Грачоў. «Вядома, гэта не адбылося проста так, па нейкай камандзе. Гэта ўсё вынік той планамернай работы па развіцці і ўдасканаленні сістэмы сацыяльнага партнёрства ў нашай краіне, якая пачала зараджаццца ў 1995 годзе з прыняцця кіраўніком дзяржавы ўказа аб развіцці сацыяльнага партнёрства», — звярнуў увагу ён.

Сёння бакі сацыяльнага партнёрства ў Беларусі, у адрозненне ад іншых краін, настроены на канструктыў і ўзаемадзеянне — урад, аб’яднанне наймальнікаў, Нацыянальны прафцэнтр Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. «Сёння, вядома, ёсць моманты ў заканадаўстве, якія трэба папраўляць, тады мы крыху дыскутуем і спрачаемся, але мы робім гэта канструктыўна. Ёсць пляцоўка Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, дзе гэтыя ўсе пытанні вырашаюцца. Гэта значыць, мы шукаем баланс у вырашэнні любога пытання і разумеем, што нам трэба дамовіцца, таму што, калі застануцца нейкія рэчы нявырашаныя, нейкія пытанні падвіснуць у паветры, гэта рана ці позна паўплывае на настроі ў працоўных калектывах і прывядзе, магчыма, да ачагоў сацыяльнай напружанасці. Нам гэта не патрэбна», — падкрэсліў Вадзім Грачоў і рэзюмаваў: «Прыходзячы сёння на свята 1 Мая, мы выходзім на сцэну і паказваем нашым працоўным, што мы разам і наша агульная задача, — дабівацца стабільнасці і развіцця працоўных калектываў крыху іншымі спосабамі. Мы расказваем аб нашых дасягненнях і гаворым, чаго яшчэ трэба будзе дасягнуць».

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю