«Арандатары, якія аказваюць бытавыя паслугі з афіцыйнага Рэестра бытавых паслуг Беларусі, могуць плаціць за дзяржаўную нерухомую маёмасць у разы менш. Для гэтага прымяняецца паніжальны каэфіцыент 0,4 да арэнднай платы. Але ёсць важныя ўмовы: пералік паслуг — на меркаванне мясцовых улад. Раённыя, гарадскія выканкамы самі вырашаюць, для якіх відаў бытавых паслуг на іх тэрыторыі дзейнічае гэты каэфіцыент», — растлумачылі ў камітэце.
Калі аб’ект належыць Мінску, але знаходзіцца ў іншым рэгіёне, каэфіцыент прымяняецца толькі да тых паслуг, якія зацвердзіў мясцовы выканкам.
Арандатару важна дакладна называць паслугі, што аказваюцца, у адпаведнасці з Рэестрам бытавых паслуг. Напрыклад, у рэестры адсутнічаюць абагульненыя «цырульніцкія паслугі», але ёсць дакладна падзеленыя «цырульніцкія паслугі для жанчын і дзяўчынак» і «цырульніцкія паслугі для мужчын і хлопчыкаў». Несупадзенне фармулёвак можа стаць прычынай адмовы ў выкарыстанні льготы.
У камітэце падкрэслілі, калі арандатар аказвае і льготныя бытавыя паслугі, і выконвае іншыя віды работ, а выдзеліць плошчу пад бытавыя паслугі немагчыма, каэфіцыент 0,4 не прымяняецца да ўсяго памяшкання.