Top.Mail.Ru

Як зрабіць жылое памяшканне з офіса на першым паверсе шматкватэрнага дома, расказалі ў МЖКГ

Парадак дзеянняў для прыняцця рашэння аб пераводзе нежылога памяшкання ў жылое агучылі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамляе БелТА.



Уласнік нежылога памяшкання павінен падрыхтаваць шэраг дакументаў і аднесці ў раённы, гарадскі (гарадоў абласнога і раённага падпарадкавання) выканаўчы камітэт, мясцовую адміністрацыю раёна ў горадзе па месцы знаходжання нежылога памяшкання.

У спіс дакументаў уваходзіць заява, тэхнічны пашпарт на нежылое памяшканне ў выпадку яго афармлення да 1 студзеня 2023 года, пісьмовую згоду ўсіх уласнікаў нежылога памяшкання, якое з’яўляецца агульнай уласнасцю, а таксама пісьмовую згоду трэціх асоб у выпадку, калі права ўласнасці на памяшканне абцяжарана правамі трэціх асоб.

Заява разглядаецца на працягу 15 дзён, а ў выпадку запыту дакументаў і звестак ад іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый — на працягу месяца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю