Top.Mail.Ru

Якая дапамога аказваецца шматдзетным сем'ям з дзецьмі-школьнікамі, расказалі ў Мінпрацы

Якая дапамога аказваецца шматдзетным сем'ям з дзецьмі-школьнікамі, расказалі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, да новага навучальнага года ім аказваецца аднаразовая дапамога. Сума складае 159,11 рубля на кожнае дзіця-школьніка. Такую дапамогу сёлета атрымаюць каля 230 тыс. дзяцей з больш чым 112 тыс. шматдзетных сем’яў.

Акрамя таго, для такіх сем’яў прадугледжаны льготы па аплаце за карыстанне школьнымі падручнікамі, дапаможнікамі і бясплатнае харчаванне дзяцей у школах.

У Мінпрацы звярнулі ўвагу, што з 1 верасня па 30 чэрвеня беларускія школьнікі могуць бясплатна ездзіць у гарадскім грамадскім транспарце.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю