Top.Mail.Ru

Якая колькасць насельніцтва была занята ў эканоміцы ў ІІІ квартале, расказалі ў Белстаце

Узровень занятасці насельніцтва Беларусі (суадносіны колькасці занятага насельніцтва і колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў) у трэцім квартале 2026 года склаў 69,1%, узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) — 1,9% ад колькасці рабочай сілы. Такія даныя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва, праведзенага Нацыянальным статыстычным камітэтам, паведамляе БелТА.


Сярод насельніцтва ў працаздольным узросце ў эканоміцы Беларусі было занята 85,3%. Сярод жанчын у працаздольным узросце ўзровень занятасці складае 86%, сярод мужчын — 84,7%.

Абследаванне праводзіцца ва ўсіх абласцях краіны і ў Мінску па выбарачным метадзе і ахоплівае 0,8% ад агульнай колькасці дамашніх гаспадарак Беларусі з далейшым распаўсюджваннем вынікаў на ўсю колькасць насельніцтва ва ўзросце, які даследаваўся.

Метадалагічныя адрозненні ў фарміраванні колькасці занятых у эканоміцы па выніках абследавання ў параўнанні з бягучай ацэнкай, што атрымліваюць на падставе форм дзяржаўных статыстычных назіранняў, даных абследавання, адміністрацыйных даных, заключаюцца ў наступным: улік занятага насельніцтва пры правядзенні абследавання ажыццяўляецца па месцы пражывання, а не па месцы работы. Акрамя гэтага, у колькасць занятых уключаюцца асобы, якія не ўлічваюцца пры бягучай ацэнцы, адсутныя на рабочым месцы ў сувязі з водпускам па цяжарнасці і родах і па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, ваеннаслужачыя тэрміновай службы, асобы, якія працуюць за межамі Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю