Top.Mail.Ru
198

Якая прадукцыя будзе лічыцца таварам Саюзнай дзяржавы, расказаў міністр прамысловасці

На пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 2 лютага, прынята пастанова «Аб наданні прадукцыі беларускіх і расійскіх вытворцаў статусу «Тавар Саюзнай дзяржавы». Якая прадукцыя можа атрымаць гэты статус, журналістам расказаў міністр прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў, перадае БелТА.

Міністр растлумачыў, што таварам Саюзнай дзяржавы будзе лічыцца той, у кошце якога не менш за 50 працэнтаў беларускага або расійскага складніка. Паводле яго слоў, такі статус — гэта не толькі імідж і рэклама. «Гэта пытанне абароны нашага агульнага саюзнага рынку ад іншых пастаўшчыкоў такой жа прадукцыі. Таму што прыярытэт павінен быць таму прадукту, які вырабляецца ў Саюзнай дзяржаве. І за кошт гэтага, я думаю, мы атрымаем такія прэферэнцыі», — сказаў Андрэй Кузняцоў.

На пасяджэнні прыняты таксама пастановы Савета Міністраў СД «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», «Аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за 2024 год і студзень — лістапад 2025 года», «Аб праекце пастановы Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы «Аб стварэнні Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы».

Прыняты таксама рэзалюцыя «Аб ходзе работы па распрацоўцы стратэгіі фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы на перыяд 2026-2030 гады», «Аб ходзе падрыхтоўкі праектаў дакументаў, неабходных для запуску трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін Саюзнай дзяржавы чыгуначным транспартам» і шэраг іншых дакументаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю