Top.Mail.Ru
231

Якая сітуацыя з цэнамі ў Беларусі? Кіраўнік Нацбанка пракаментаваў інфляцыю

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка расказаў, якія фактары ўплываюць на інфляцыю ў Беларусі, у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».



«Трэба разумець, якая прырода інфляцыі і якія фактары на яе ўплываюць. Ёсць "сухая мадэль", калі пры інфляцыі Нацыянальны банк павінен праводзіць вельмі жорсткую грашова-крэдытную палітыку, "задушыць" грашовую прапанову праз павышэнне ставак у банкаўскай сістэме, "астудзіць" эканоміку. Але гэтая мадэль справядлівая ў тых выпадках, калі інфляцыя выкліканая ў асноўным манетарнымі фактарамі. Ёсць вялікая колькасць так званых неманетарных фактараў, якія таксама ўплываюць на індэкс спажывецкіх цэн. Гэта, напрыклад, рост цэн на імпартную сыравіну, якую мы выкарыстоўваем, дыспарытэт цэн з нашым асноўным гандлёвым партнёрам — Расійскай Федэрацыяй. І гэтак далей, г. зн. цэлы комплекс фактараў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, інфляцыя цяпер не носіць спекуляцыйнага характару. «Гэта не той выпадак, калі цэны разганяюцца. Асноўны ўклад у інфляцыю цяпер уносіць досыць абмежаваны пералік таварных пазіцый. Пакуль сітуацыя не выклікае асаблівай трывогі ў нас, мы не бачым неабходнасці тэрміновай карэкціроўкі мер грашова-крэдытнай палітыкі. Але разам з урадам абмяркоўваем гэтую тэматыку для таго, каб інфляцыя не тое што не выйшла з-пад кантролю (яна не можа выйсці, у нас ёсць адпаведныя механізмы), але для таго, каб пазбегнуць дадатковых шокаў. Мы штотыдзень сочым за гэтай сітуацыяй, кансультуемся з калегамі з іншых ведамстваў. Пытанне пад кантролем», — падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю