Якая зараз тэмпература вады ў рэках Беларусі, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Па стане на 19 чэрвеня на рэках назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход, невялікі (1-4 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на Заходняй Дзвіне каля Віцебска і Полацка, Нёмане каля Мастоў, Сожы каля Крычава і некаторых малых рэках. На Віліі каля аграгарадка Сцешыцы ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму. На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва і Жлобіна, Сожы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства», — расказалі ў Белгідрамеце.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае ад 15 да 20 градусаў.
Паводле прагнозаў гідролагаў, у найбліжэйшыя дні на рэках краіны будзе пераважаць спад узроўняў вады, тэмпература вады крыху павысіцца.