Top.Mail.Ru
209

Які адпачынак выбіраюць у Беларусі?

У Беларусі пачынаецца турыстычны сезон, таму заканамерна ўзнікае пытанне — як можна па-новаму адкрыць краіну? Дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў падзяліўся, якому адпачынку аддаюць перавагу беларусы.


У цэлым усё больш жыхароў зацікаўлены ў падарожжах па роднай краіне, таму сталі запатрабаваны практычна ўсе віды турызму.


Дарэчы, у Беларусі кожны месяц прысвечаны нейкаму віду турызму. Май, напрыклад, — аграэкатурызму. Чэрвень будзе прысвечаны гісторыка-культурнаму.


Традыцыйна карыстаецца попытам і сельскі турызм — беларусы з задавальненнем адпачываюць на аграсядзібах у розных кутках дзяржавы. «У летні сезон браніраваць санаторыі і аграсядзібы варта крыху раней», — параіў Дзмітрый Марозаў.

Ён таксама адзначыў, што кожны з абласных цэнтраў Беларусі з кожным годам становіцца моцным магнітам для турыстаў. Гэта звязана з тым, што вядуцца сур’ёзныя работы па рэстаўрацыі гістарычных цэнтраў, адкрыцці новых музеяў, экспазіцый у музеях, якія ўжо існуюць (гэта датычыцца, напрыклад, Брэсцкай крэпасці і Старога замка ў Гродне). Прычым развіваецца і інфраструктура вакол такіх аб’ектаў — з’яўляюцца новыя кафэ, рэстараны, сувенірныя магазіны.

«Што датычыцца экалагічнага турызму, то ў Рэспубліцы Беларусь існуе мноства экатроп. Нядаўна ў Нацыянальным агенцтве па турызме правялі маркетынгавае даследаванне стану экатроп у краіне. Вынікі маркетынгавых даследаванняў даступны на сайце. На ім у pdf-фармаце можна бясплатна спампаваць, азнаёміцца і вызначыцца з напрамкамі для падарожжаў», — расказаў Дзмітрый Марозаў.

Дырэктар агенцтва падкрэсліў, што таксама візітнай карткай рэспублікі (як і санаторны) стаў прамысловы турызм.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю