Начальнік аддзела паверхневых вод РУП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў» Алена Грамадская расказала, які горад лідзіруе ў экарэйтынгу развіцця рэгіёнаў, паведамляе БелТА.
Рэйтынг экалагічнага развіцця рэгіёнаў праводзіцца з 2020 года для гарадоў і абласных цэнтраў. «Можна сказаць, што горад Брэст лідзіруе на працягу ўсіх гадоў. Мінск і Гродна мяняюцца пазіцыямі з году ў год, але ў цэлым знаходзяцца ў межах 2-4 месцаў, а Мінскі раён займае пазіцыю ніжэйшую, чым сам горад. Магчыма, за кошт таго, што частка прадпрыемстваў вынесена з тэрыторыі горада Мінска», — выказала меркаванне Алена Грамадская.
Згодна з рэйтынгам, ацэньваецца не толькі стан навакольнага асяроддзя, але таксама ўзровень уздзеяння на яго асноўных прадпрыемстваў. «Адным з кампанентаў, якія ўносяць найбольшы ўклад менавіта ў разлік рэйтынгу, — гэта экалагічная палітыка, гэта значыць розныя ініцыятывы. Такімі мерапрыемствамі, напрыклад, горад Віцебск узняў свае пазіцыі з пятага да другога месца», — заўважыла яна.
Намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Святлана Касцян дадала, што ў Мінску шмат буйных прадпрыемстваў. «Асноўныя выкіды ў сталіцы прыпадаюць на мабільныя крыніцы — машыны. Нягледзячы на гэта, па статыстыцы назіраецца скарачэнне выкідаў ад іх», — адзначыла яна, дадаўшы, што гэта адбываецца за кошт павелічэння папулярнасці электратранспарту.