Top.Mail.Ru

Які ўраджай кукурузы і сіласу плануюць атрымаць у гэтым сезоне, расказалі ў Мінсельгасхарчы

На які ўраджай зерня кукурузы і сіласу разлічваюць у гэтым годзе аграрыі, у эфіры тэлеканала СТБ расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык, паведаміла БелТА.


«Калі ўлічыць, што пасевы кукурузы займаюць практычна 25 працэнтаў ад усіх пасяўных плошчаў, то можна сказаць, што гэта культура стратэгічная. Апошнія ўжо, напэўна, пяць гадоў больш-менш стабілізаваліся пасяўныя плошчы на ўзроўні 1,3 млн га ўсяго па рэспубліцы. Але ў разрэзе самой кукурузы ідзе тэндэнцыя на павелічэнне плошчы пад уборку для зерня і крыху зніжэнне на кармавыя мэты. У сувязі з тым, што ўраджайнасць расце, аб’ёмы кармоў нарыхтоўваюцца з меншых плошчаў, жывёлагадоўля забяспечваецца кармамі, ёсць магчымасць большыя плошчы адводзіць пад уборку на зерне», — расказаў Мікалай Лешык.

Кукуруза пасеяна своечасова, унесены стартавыя дозы ўгнаенняў. «На першых тэрмінах пасеваў праведзена ўжо апрацоўка ад пустазелля, што гарантуе атрыманне запланаванага ўраджаю», — падкрэсліў ён.

Наперадзе яшчэ нямала работы — завяршэнне праполак, правядзенне падкормлівання. Мінеральныя ўгнаенні для гэтых мэт назапашваюцца. «Задача пастаўлена атрымаць каля 3 млн у бункернай вазе зерня кукурузы і прыкладна 20 млн т нарыхтаваць сіласу», — дадаў ён.

У Беларусі ёсць свае магчымасці для вытворчасці насення гэтай культуры. «У нас ёсць для вытворчасці насення гібрыдаў кукурузы два вялікія кукурузакалібровачныя заводы і адзін невялікі на базе фермерскай гаспадаркі. У цэлым яны могуць паставіць да 30 тыс.т насення кукурузы — гэта практычна 70 працэнтаў ад патрэбнасці, — адзначыў Мікалай Лешык. — Момант стрымліваючы, што ва ўмовах рэспублікі праблематычна атрымаць якаснае насенне гібрыдаў позніх груп спеласці. І ёсць моманты недастатковасці бацькоўскіх ліній для вытворчасці насення гібрыдаў з ультрараннімі тэрмінамі выспявання для вытворчасці паўнацэннага зерня, у першую чаргу ва ўмовах Віцебскай і Магілёўскай абласцей».

Структура на палях па селекцыі, адзначыў Мікалай Лешык, выглядае наступным чынам: крыху больш за 50 працэнтаў насення айчыннай вытворчасці і ў межах 10-15 працэнтаў па асноўных селекцыянерах — Расійская Федэрацыя, Украіна, Еўропа.

Вырошчваюць у Беларусі і салодкую кукурузу. «У гэтым годзе запланавана каля 150 га. Але, у асноўным, гэта вырошчваюць нашы кансервавыя заводы для вытворчасці кукурузы ў слоіках і невялікія плошчы ў фермерскіх гаспадарак, якія вырошчваюць для продажу ў свежым выглядзе насельніцтву на рынках», — растлумачыў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю