Top.Mail.Ru
196

Які стан пасеваў ільну, расказалі ў Белгідрамеце

Большую частку вегетацыі лёну-даўгунцу ў Беларусі аграметэаралагічныя ўмовы складваліся спрыяльна, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



«Невысокі тэмпературны рэжым і дажджы садзейнічалі фарміраванню ўраджаю льновалакна. Па выніках праведзенага маршрутнага абследавання пасеваў, сярэдняя вышыня лёну ў бягучым годзе перавышае мінулагоднюю. На большасці агледжаных палёў стан ільну-даўгунцу добры», — расказалі ў Белгідрамеце.

Паводле даных аграметэаралогіі, пасля інтэнсіўных дажджоў і ветру на асобных агледжаных участках адзначана слабае паляганне. У паўночным рэгіёне месцамі назіралася частковае вымаканне пасеваў ільну. У Брэсцкай вобласці праводзіцца масавая ўборка лёну.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю