Top.Mail.Ru

Які сёлета конкурс пры паступленні ў ССНУ, расказалі ў Мінадукацыі

Цікавасць да атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў моладзі застаецца стабільна высокай. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ганна Бойка, перадае БелТА.



Адбыўся прыём выпускнікоў 9-х класаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. «На 22,3 тыс. бюджэтных месцаў пададзена 30,2 тыс. заяў, конкурс склаў 1,35 чалавека на месца. На 3,8 тыс. месцаў на ўмовах аплаты пададзена 5,5 тыс. заяў. Гэта пацвярджае, што цікавасць да атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў моладзі застаецца стабільна высокай», — расказала Ганна Бойка.

Для выпускнікоў, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю, прыём дакументаў на бюджэтныя месцы завяршыўся 11 жніўня. «На 8,8 тыс. бюджэтных месцаў пададзена 11,8 тыс. заяў, конкурс склаў 1,34 чалавека на месца. На платныя месцы прыём дакументаў працягваецца па 15 жніўня. У цяперашні час дакументы падалі 4, 4 тыс. абітурыентаў», — адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю