Які тэмпературны сюрпрыз чакае беларусаў 25 сакавіка, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўначы слабы, удзень 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, па захадзе — плюс 4-6 градусаў. Днём будзе 12-18 градусаў цяпла.