Top.Mail.Ru

Які ён, сучасны бацька?

Сярэднестатыстычны тата траціць на вядзенне хатняй гаспадаркі і догляд дзяцей амаль 3 гадзіны ў дзень

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. На пачатак 2025 года ў краіне пражывалі 3 мільёны 298 тысяч мужчын (ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых). Сярэднестатыстычны мужчына-беларус жанаты, жыве ў горадзе, працуе ў будаўнічай або транспартнай сферы, мае сярэднюю спецыяльную адукацыю.

У гарадской мясцовасці пражывае 77,1 % мужчын, у сельскай — 22,9 %. Амаль кожны пяты мужчына — жыхар сталіцы. На тысячу жанчын ва ўзроставай групе 18–39 гадоў прыходзілася 1011 мужчын, ва ўзроставай групе 40 і больш — 729 мужчын.

«У 2024 годзе ў шлюб уступілі 46 242 мужчыны, — паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Нацыянальнага статыстычнага камітэта Юлія ПАНАСЕНКА. — З іх 29 776 мужчын (64,4 %) стварылі сям’ю ўпершыню, 16 466 (35,6 %) — паўторна. Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб склаў 28,9 года, паўторны — 43,1 года».

Па звестках перапісу насельніцтва 2019 года, колькасць сем’яў з татам і дзецьмі да 18 гадоў складала 43 920. 73,3 % татаў выхоўвалі адно дзіця, 22,8 % — дваіх, 3,9 % — траіх і больш.

У сярэднім таты, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў, трацяць на вядзенне хатняй гаспадаркі і догляд дзяцей 2 гадзіны 46 хвілін у дзень.

Вераніка КАНЮТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю