Top.Mail.Ru
115

Які ўзровень страхавых выплат у агульнай суме страхавых узносаў?

Асноўныя паказчыкі дзейнасці страхавых арганізацый нашай краіны за 10 месяцаў 2025 года агучылі ў Мінфіне.


Так, за студзень-кастрычнік 2025 года ўзносы страхавых арганізацый краіны па прамым страхаванні і сустрахаванні склалі 2 мільярды 351,7 мільёна рублёў. Тэмп росту страхавых узносаў за 10 месяцаў года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года склаў 108,6 %.

Па добраахвотных відах страхавання за студзень-кастрычнік 2025 года страхавыя ўзносы склалі 1 мільярд 556,7 мільёна рублёў, што на 103,1 мільёна рублёў больш, чым у аналагічным перыядзе 2024-га.

Страхавыя ўзносы па абавязковых відах страхавання за гэты перыяд 2025 года — 795 мільёнаў рублёў, што на 82,5 мільёна рублёў больш, чым у аналагічным перыядзе 2024-га.
Удзельная вага добраахвотных відаў страхавання ў агульнай суме страхавых узносаў складае 66,2 % (за студзень-кастрычнік 2024 года — 67,1 %).

За гэты перыяд выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння ў цэлым па краіне склалі 1 мільярд 350,8 мільёна рублёў, што на 148 мільёнаў рублёў больш, чым у аналагічным перыядзе 2024 года. Узровень страхавых выплат у агульнай суме страхавых узносаў за студзень-кастрычнік 2025 года склаў 57,4 % (за студзень-кастрычнік 2024-га — 55,5 %).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю