Top.Mail.Ru
250

Якім будзе надвор'е 21 жніўня

Дажджы і да +23 °С

Дажджы і да плюс 23 градусаў будзе ў Беларусі 21 жніўня. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і раніцай у краіне будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы і моцныя дажджы. Удзень будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў са знакам плюс, па паўднёвым усходзе да 13-16. Днём паветра прагрэецца да 17-23 градусаў вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю