Top.Mail.Ru
263

Якім будзе надвор’е 24 кастрычніка

У Беларусі 24 кастрычніка днём пераважна па паўднёва-заходняй палове пройдуць дажджы. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 градусаў цяпла, удзень — плюс 12—17.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю