У Беларусі 25 мая чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па ўсходзе, а днём у асобных раёнах па поўначы краіны — невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8-14 градусаў, максімальная днём плюс 19-25.