Top.Mail.Ru
158

Якім будзе надвор’е ў Беларусі 17 лістапада

У Беларусі 17 лістапада месцамі чакаюцца моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог галалёдзіца. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У панядзелак прагназуецца воблачнае надвор’е, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж). Ноччу месцамі пройдуць моцныя ападкі, будзе наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, удзень з пераходам на заходні, паўночна-заходні ўмераны. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 7 градусаў. Днём будзе 2-8 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах плюс 9-11 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю