У Беларусі 28 жніўня ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман, у дзённыя гадзіны тэмпература паветра месцамі па паўднёвым захадзе дасягне 30 градусаў цяпла. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы 3-8 м/с, днём з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, месцамі — плюс 4-5. Днём будзе 20-26 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — плюс 27-30.