Top.Mail.Ru
211

Якім будзе надвор'е ў Беларусі 29—30 лістапада

Ужо традыцыйна ў эпоху глабальнага пацяплення, пачатак зімы ў краіне досыць цёплы. І гэты сезон у нас не выключэнне, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу ўмовы надвор’я будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і вільготная паветраная маса. Воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём у многіх раёнах чакаюцца невялікія ападкі, у асноўным дождж. Месцамі слабы туман. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Па паўночным захадзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 да плюс 1 °С, а максімальная ўдзень — ад нуля да плюс 6 °С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень істотна не зменіцца.

У нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, па паўночным захадзе на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вагацца ад мінус 4 °С па захадзе да плюс 6 °С па паўднёвым усходзе краіны. А днём стане наогул цёпла, калі максімальная тэмпература будзе дасягаць ад мінус 1 да плюс 6 °С, а па поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 8 °С.

У першыя суткі зімы ноччу ў асобных раёнах па паўночным захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, па паўночным захадзе краіны на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 5 °С, а максімальная днём — ад мінус 1 да плюс 6 °С.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю