Top.Mail.Ru
234

Якім будзе надвор'е ў Беларусі 6 лістапада

У Беларусі 6 лістапада будзе воблачна з праясненнямі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па поўначы пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 3—8 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 градусаў цяпла, месцамі — ад нуля да мінус 2 градусаў. Днём будзе 6—12 градусаў вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю