Воблачна, месцамі невялікія дажджы
Воблачна, месцамі невялікія дажджы
У Беларусі 7 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі, раніцай і днём месцамі пройдуць невялікія дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы будзе без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 градусаў цяпла. Днём будзе 11—17 градусаў вышэй за нуль.