У Беларусі 22 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ападкаў не прагназуецца. Вецер чакаецца паўночны, днём з пераходам на заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём будзе 11-17 градусаў цяпла.