Top.Mail.Ru

Якім будзе выпускнік журфака новага пакалення, расказала дэкан факультэта

Хто такі журналіст будучыні і якімі навыкамі ён павінен валодаць? Меркаваннем падзялілася дэкан факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Лізавета Хмель, паведамляе БелТА.


«Студэнт журфака, выпускнік журфака — гэта ўніверсальны спецыяліст, які можа, умее і стварае выдатны якасны кантэнт, будзе ён аўдыявізуальны ці друкаваны. Блогерства — гэта проста форма падачы кантэнту. Або ты працуеш на канкрэтныя сродкі масавай інфармацыі, або ты працуеш на сябе і ствараеш той жа самы кантэнт», — адзначыла Лізавета Хмель.

Безумоўна, будучы выпускнік — гэта супертэхналагічны малады чалавек, які добра разбіраецца ва ўсіх трэндах, тэндэнцыях у сферы і тэхналогіях, лічыць дэкан. «Выдатна ведае, як працаваць са штучным інтэлектам. А ўжо форму падачы кантэнту ён для сябе вызначае сам», — рэзюмавала яна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю