Top.Mail.Ru

Якім надвор’е будзе ў Беларусі 13 красавіка, паведамілі сіноптыкі

Днём 13 красавіка ў Беларусі чакаецца да 15 градусаў цяпла, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Згодна з прагнозам, у панядзелак будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе невялікія кароткачасовыя ападкі (у асноўным — дождж). 

У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер усходняй чвэрці ўмераны. 

Тэмпература паветра мінімальная ноччу — мінус 4 — плюс 2 градусы, максімальная днём — 10-15 градусаў цяпла.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю