Top.Mail.Ru

Якія экскурсіі можна наведаць па чыгунцы гэтым летам

«Беларускі ваяж» і «Жамчужыны Беларусі»

Пра тое, якія экскурсіі можна наведаць па чыгунцы гэтым летам, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі працягвае развіваць чыгуначны ўнутраны і ўязны турызм. Пачатак лета насычаны разнастайнымі экскурсіямі і праектамі. 

У іх ліку «Жамчужыны Беларусі» па маршруце Масква — Гомель — Магілёў — Шклоў — Александрыя — Масква, турыстычны цягнік Масква — Гродна/Брэст — Мінск — Масква «Беларускі Ваяж» і чыгуначнае падарожжа Віцебск — Баранавічы — Віцебск з наведваннем Музея чыгункі ў Баранавічах.

Турыстычны цягнік «Беларускі Ваяж» прадставіў для расійскіх турыстаў разнастайныя праграмы: класічныя — у Мірскі і Нясвіжскі замкі, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць — герой» і Белавежскую пушчу, а таксама навінкі — наведванне Аўгустоўскага канала з прагулкай на цеплаходзе, вытворчыя экскурсіі на БелАЗ, Мінскі трактарны завод, фабрыку «Камунарка».

У першыя тыдні летняга сезона паслугамі цэнтра ўжо змаглі скарыстацца больш за 230 чалавек.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю