Top.Mail.Ru

Якія фактары небяспекі ўзнікаюць у спякоту, расказалі ў МНС

У МНС нагадалі фактары небяспекі ў спякоту, паведамляе БелТА.



На большай частцы тэрыторыі краіны 30 чэрвеня максімальная тэмпература паветра складзе ад +30 °C да +34 °C, месцамі па поўдні і паўднёвым захадзе слупок тэрмометра паднімецца да +35-37 °C.

У гэтай сувязі ўзнікае шэраг фактараў небяспекі. Сярод іх — адключэнне электрычнай энергіі з-за перагрэву трансфарматарнага абсталявання, дэфармацыя асфальтавага пакрыцця і павелічэнне колькасці ДТЗ, аварыі на чыгуначным транспарце з-за дэфармацыі рэек, узнікненне ачагоў прыродных пажараў, распаўсюджванне агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі. 

Таксама ў такіх умовах узнікае рызыка павелічэння захворвання інфекцыйнымі і паразітарнымі захворваннямі, абвастрэння сардэчна-сасудзістых хвароб, высокая верагоднасць цеплавых удараў, гібель людзей на вадзе пры купанні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю