Top.Mail.Ru

Якія краіны прымуць удзел у выставе PRODEXPO-2026, расказалі ў «Белдзяржхарчпраме»

Госці з якіх краін прымуць удзел у 32-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставе-кірмашы PRODEXPO-2026 у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры 17-20 лістапада, расказала намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Марыя Гарбатава, перадае БелТА.


Марыя Гарбатава падкрэсліла, што галоўная мэта мерапрыемства ў гэтым годзе — гэта выхад на новыя рынкі і пошук партнёраў. «Таму геаграфічны склад удзельнікаў значна пашырэў. Прадукцыю прадставяць кампаніі з Беларусі, Расіі, В’етнама, Узбекістана, Азербайджана, Рэспублікі Карэя і Кітая», — расказала яна. 

Дзелавая праграма таксама падрыхтавана такім чынам, каб вытворцы і пакупнікі маглі абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва. «І як ужо адзначалася, цэнтральная падзея выставы PRODEXPO-2026 — гэта форум „Кааперацыйнае ўзаемадзеянне ў рамках СНД“, які прымеркаваны да 35-годдзя ўтварэння Садружнасці. Таксама з 18 па 20 лістапада адбудуцца перагаворы экспанентаў выставы з гандлёвымі сеткамі, дыстрыб'ютарамі і аптовымі кампаніямі з розных краін», — звярнула ўвагу Марыя Гарбатава. 

Акрамя таго, на выставе будуць прадстаўлены падведамныя арганізацыі кандытарскай, кансервавай, маслатлушчавай, цукровай, алкагольнай і іншых галін канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Разам 15 арганізацый канцэрна на 10 экспазіцыях агульнай плошчай 256 кв. м. У рамках выставы нашы прадпрыемствы будуць ажыццяўляць фірменны гандаль прадукцыяй уласнай вытворчасці. Наведвальнікі змогуць набыць кандытарскія вырабы, садавіннаагароднінную кансервацыю, у тым ліку для дзіцячага харчавання. Падведамныя прадпрыемствы плануюць узяць актыўны ўдзел у дзелавой праграме арганізатара выставы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю