Перспектыўны і актыўны бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» пачынае новы сезон у Маладзёжнай хакейнай лізе. На старце сезона «бабры» падзяліліся планамі і мэтамі.
Без спойлераў — асноўнай задачай будзе захаванне прапіскі ў Залатым дывізіёне. Гэта не першы сезон «Дынама-Шыннік» у МХЛ, але сёлета шмат чаго ў клуба ў навінку. У першую чаргу — новы галоўны трэнер — Яўген Летаў. Ды і выступаць упершыню ў гісторыі прыйдзецца ў Залатым дывізіёне. Аднак, нягледзячы на статус сапернікаў, задача ставіцца адназначна — застацца ў пуле наймацнейшых.
«Асноўнай задачай будзе захаванне прапіскі ў Залатым дывізіёне, — адзначыў генеральны менеджар «Дынама-Шынніка» Аляксей Яфіменка. — Грунтуючыся на прыкладах мінулых гадоў, не ўсе каманды, якія з Сярэбранага дывізіёна траплялі ў Залаты, маглі там замацавацца. Толькі ў тульскай «Акадэміі Міхайлава» ўсё склалася добра. Не хацелася б быць камандай-ліфтам, гуляць то ў адным дывізіёне, то ў другім. Будзем прыкладаць усе намаганні, каб застацца ў Залатым дывізіёне. Могуць быць, вядома, нейкія знешнія фактары, такія, як траўмы або прыцягненне хлопцаў у асноўную каманду.
Нягледзячы на тое, што змагацца з апанентамі з Залатога дывізіёна будзе няпроста, абаронца «Дынама-Шынніка» Арсеній Елісееў глядзіць у будучыню з аптымізмам. «Перш за ўсё гуляць з наймацнейшымі сапернікамі нашмат цікавей, нават калі нам не ўдасца дзесьці перамагчы. Гэта будзе вялікі вопыт. Мы згулялі з лідзіруючымі камандамі Залатога дывізіёна на турніры і, я думаю, што ёсць над чым папрацаваць. Але мы годна выступім у сезоне», — падзяліўся хакеіст.
Новы сезон у МХЛ «Дынама-Шыннік» пачне 6 верасня на роднай арэне. Першы матч яны правядуць супраць «Тайфуна» з Уладзівастока.
Валерыя СЦЯЦКО