Галоўны ўрач Мазырскага гарадскога радзільнага дома Наталля Мураўёва ў эфіры тэлеканала СТБ расказала, у якіх умовах жанчына адважыцца на яшчэ адно дзіця, паведаміла БелТА.
«Роды для кожнай жанчыны цуд. І хацелася б у такі адказны момант, каб умовы былі камфортнымі. Гэта, вядома ж, прастымулюе жанчын да нараджэння другога, трэцяга, чацвёртага і пятага дзіцяці. Таксама роды заўсёды стрэсавая сітуацыя. Таму вельмі важна стварыць не толькі візуальны камфорт, але і псіхалагічную атмасферу, каб роды прайшлі як мага лягчэй. Для мяне як кіраўніка гэта мае першараднае значэнне. Наш калектыў не трэба вучыць псіхалагічным падыходам да работы з жанчынай у родах і чалавечым адносінам», — адзначыла Наталля Мураўёва.
Яна падкрэсліла, што сярод палескіх жанчын шмат маладых маці. Цяпер ёсць жанчыны ў тым ліку старэйшага ўзросту, якія вырашылі нарадзіць трэцяе і чацвёртае дзіця. «Трэнд зрушыўся на вялікія сем’і. Што датычыцца нашага радзільнага дома, то апошні капітальны рамонт праводзіўся ў 2004 годзе. З той пары мінула ўжо больш за 20 гадоў, і многія памяшканні і палаты патрабавалі рамонту. Запланавана поўнае абнаўленне ўсіх інжынерных сетак. Акрамя таго, будуць выкананы ўнутраныя аддзелачныя работы ўсіх памяшканняў, праведзены рамонт фасада, замена дахавага пакрыцця. Будаўнічыя работы праводзіцца згодна з графікам, будаўнікі абяцаюць, што мы адкрыемся да 7 лістапада», — праінфармавала галоўны ўрач радзільнага дома.