Top.Mail.Ru
275

Якія настройкі трэба ўключыць на Andriod, каб да вас не маглі датэлефанавацца ашуканцы

Са з’яўленнем рознага роду тэлефонных ашуканцаў, а таксама дакучлівай тэлефоннай рэкламы востра ўстала неабходнасць блакіраваць званкі з невядомых нумароў. Тэхнічны блогер расказаў, якія настройкі трэба ўключыць на тэлефоне, каб да вас не маглі датэлефанавацца ашуканцы. Пра гэта паведамляе sb.by.


Першая настройка будзе тычыцца паведамленняў, якія прыходзяць на тэлефон. Па словах тэхнічнага спецыяліста, часта зламыснікі дасылаюць паведамленні і просяць перайсці па нейкай спасылцы. Чалавек пераходзіць і губляе дадзеныя сваіх банкаўскіх картак.

Для таго каб засцерагчы сябе, перайдзіце ў «Паведамленні». Далей у правым верхнім куце націсніце на свой акаўнт. Адкрыецца меню. Абярыце радок «Настройкі дадатку «Паведамленні», націсніце. Далей у меню абярыце «Абарона ад спаму» і пераканайцеся, каб гэтая функцыя была ўключана. Тады Google будзе блакіраваць спам на вашым тэлефоне.

Другая настройка дазволіць абараніць ад непатрэбных уваходных званкоў. Зайдзіце ў дадатак «Тэлефон». У правым верхнім куце націсніце тры кропкі, абярыце «Налады». Знайдзіце ўкладку «АОН і спам». Па змаўчанні настройка «Паказваць ідэнтыфікатар абанента і спам» будзе ўключана, але другая — «Фільтраваць спам-званкі» — адключаная. Таму уключыце другі паўзунок. Такім чынам, вас больш не будуць непакоіць падазроныя званкі.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю