Top.Mail.Ru

Якія небяспекі могуць падпільноўваць пры навальніцах, нагадалі ратавальнікі

У МНС нагадалі пра фактары небяспекі пры навальніцах, якія чакаюцца сёння месцамі па краіне, паведамляе БелТА.



У ліку фактараў небяспекі — пашкоджанне, абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. Ёсць рызыкі ўзнікнення лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках.

Нагадалі ратавальнікі і аб правілах бяспечных паводзін пры непагадзі. Калі навальніца заспела дома, трэба зачыніць вокны і коміны каб пазбегнуць скразняку. Таксама не рэкамендуецца тапіць печку. Падчас навальніцы варта трымацца далей ад электраправодкі, антэн, трэба адключыць радыё і тэлевізар, пазбягаць выкарыстання тэлефона і электрапрыбораў.

На адкрытай мясцовасці важна памятаць: маланка б’е ў самую высокую кропку на сваім шляху. Таму не хавайцеся пад высокія дрэвы. Пры адсутнасці хованкі трэба легчы на зямлю або прысесці ў сухую яму, траншэю, прыхіліўшы галаву.

Калі навальніца заспела ў лесе варта схавацца сярод нізкарослай расліннасці. Калі ад надвор’я хаваюцца адразу некалькі чалавек, то лепш прысесці на кукішкі, не датыкаючыся з іншымі людзьмі.

Падчас навальніцы нельга купацца ў вадаёмах, ня варта бегаць. Калі ў момант непагадзі вы едзеце на ровары або матацыкле — спыніце рух і перачакайце навальніцу на адлегласці прыкладна 30 м ад іх.

Таксама варта знаходзіцца на выдаленні ад ліній электраперадачы, так як электрычнасць прыцягвае маланку. Калі пры непагадзі вы знаходзіцеся на ўзвышшы, спусціцеся ўніз. Калі непагадзь заспела ў лодцы на вадаёме — трэба рухацца ў бок берага. Пры руху на аўтамабілі трэба спыніцца, зачыніць вокны і не выходзіць з машыны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю