Top.Mail.Ru

Якія новаўвядзенні чакаюць гледачоў парада 9 Мая ў Мінску

Камандзір каменданцкага батальёна Мінскай ваеннай камендатуры падпалкоўнік Дзяніс Більман расказаў, што новага змогуць убачыць гледачы параду 9 мая ў Мінску.


«Кожны ваенны разумее сваю асабістую адказнасць за правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў. Парад будзе, скажам так, грандыёзным. З’явілася шмат навінак. Ён будзе складацца з дзвюх частак — гістарычнай і сучаснай. Вышэйшымі службовымі асобамі, кіраўніцтвам Узброеных Сіл вельмі дэталёва быў вывучаны Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве 1945 года. Адпаведна, будуць пэўныя змены ў гістарычнай частцы, будуць выкарыстаны элементы параду ў Маскве на Краснай плошчы. Цяпер гэтыя парадныя разлікі трэніруюцца», — расказаў Дзяніс Більман.

Традыцыйна гістарычную частку парада пачнуць ваенныя са штандарамі франтоў — сцягамі злучэнняў і воінскіх часцей, з якімі вызвалялі Беларусь. Далей ужо пойдуць парадныя разлікі, якія будуць перадаваць менавіта атмасферу Парада Перамогі ў Маскве ў 1945 годзе.

Усе сакрэты падрыхтоўкі Дзяніс Більман не адкрыў, але заўважыў, што на парадзе ў Маскве прысутнічалі разлікі ваенных кінолагаў і сапёраў. «Нашы чацвераногія сябры выконвалі задачы па размініраванні пад кулямі. Разам са сваімі таварышамі-кінолагамі яны таксама праходзілі гэтыя жахі вайны. І нават цяпер працягваюць чысціць нашу зямлю ад яе спадчыны. Будзе вельмі відовішчна, будзе грандыёзна і будзе вельмі цікава», — падкрэсліў камандзір батальёна.

Асобы, форма, узбраенне — гэта ўсё будзе рэканструявана і паказана. «Усе элементы былі дэталёва вывучаны, шыецца адпаведная форма адзення, каб перадаць тую атмасферу», — адзначыў ён.

Будуць на парадзе таксама партызанскія разлікі, расказаў Дзяніс Більман. «Яны адлюструюць менавіта той парадны разлік, які ішоў па Краснай плошчы ў 1945 годзе», — заўважыў ён.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю