Top.Mail.Ru

Якія палажэнні Кодэкса аб адукацыі набудуць сілу сёлета з 1 верасня

Асноўныя палажэнні закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі» набываюць сілу з 1 верасня. Прынцыпова новыя нормы не ўводзяцца. Па сутнасці, гэта дашліфоўка Кодэкса аб адукацыі, якая носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Пры карэкціроўцы ў першую чаргу ўлічвалася правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі, павышэнне якасці адукацыі, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі. Аб палажэннях закона БелТА расказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.


Якія змены закрануць непасрэдна школы

«Зыходзячы з практыкі правапрымянення пашыраюцца магчымасці арганізацыі бясплатнага падвозу дзяцей. Напрыклад, раней існавалі невялікія фармальныя праблемы, калі, скажам, падвоз не мог рабіцца ў рамках аднаго населенага пункта (а гэта адчувальнае пытанне для вялікіх аграгарадкоў). Таксама падвоз цяпер можа быць арганізаваны ў шосты школьны дзень, прычым не толькі ў школу, але і, напрыклад, а экскурсіі і іншыя культмасавыя мерапрыемствы», — расказаў Сяргей Клішэвіч.

Бацькам трэба ведаць, што цяпер заканадаўча выключаецца магчымасць дыстанцыйнага навучання ў іншых краінах пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

клас.jpg

«У нашай школе сумесна з асваеннем зместу вучэбных праграм праводзіцца выхаваўчая работа, у аснову якой закладзены ідэалагічны і патрыятычны складальнік, традыцыі і культура беларускай дзяржавы. Таму для навучэнцаў на тэрыторыі Беларусі абавязковыя для вывучэння такія вучэбныя прадметы, як „Гісторыя Беларусі“, „Беларуская мова“, „Беларуская літаратура“, раздзел „Геаграфія. Беларусь“ — дыстанцыйныя школы ў іншых дзяржавах не выкладаюць такія прадметы, — адзначыў дэпутат. — У кодэксе замацавана таксама патрабаванне аб нашэнні навучэнцамі школ адзення дзелавога стылю, хоць, заўважым, гэта не навацыя, а замацаванне практыкі, якая склалася».

Шэраг новых пазіцый датычыцца таксама цэнтралізаванага экзамену. «Па зваротах бацькоў уведзена норма для вызвалення 11-класнікаў ад ЦЭ па медыцынскіх паказаннях. Гэта дзеці з сур’ёзнымі захворваннямі, якія вучацца дома і якія, магчыма, не плануюць атрыманне вышэйшай адукацыі — для іх гэта права, а не абавязак. Цяпер такая норма дзейнічае толькі ў адносінах да навучэнцаў 9-х класаў, — растлумачыў парламентарый. — Яшчэ адна змена тычыцца тых, хто атрымаў на ЦЭ нуль балаў. Яны змогуць пераздаць экзамен у жніўні, таму што сёння школьнікі з нулявым вынікам не атрымліваюць сертыфікат ЦЭ і атэстат. Ім выдаецца толькі даведка аб навучанні, а для атрымання атэстата даводзіцца чакаць год і здаваць атэстацыю ў парадку экстэрната. Такая ж норма аб пераздачы ў рэзервовыя дні або іншыя тэрміны закране тых, хто не з’явіўся на ЦЭ па ўважлівых прычынах».

Як плануецца рэалізаваць праграму падрыхтоўкі вадзіцеляў у сельскіх школах

«Норма існавала і раней. Новаўвядзенне змяненняў кодэкса заключаецца ў тым, што цяпер яе дзеянне распаўсюджваецца на ўстановы агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ўсіх пасёлкаў гарадскога тыпу рэспублікі. У гэтых населеных пунктах асабліва актуальна для маладых людзей магчымасць і ўменне кіраваць сельскагаспадарчай тэхнікай і ў цэлым механічнымі транспартнымі сродкамі. А гэта норма будзе пашыраць магчымасці для развіцця маладых людзей, а таксама садзейнічаць забеспячэнню іх карыснай занятасці, — расказаў дэпутат. — З гэтай мэтай у кодэкс унесены дапаўненні па прадастаўленні магчымасці асваення навучэнцамі 10–11-х класаў спецыялізаваных ліцэяў, сувораўскіх ваенных вучылішчаў, кадэцкіх вучылішчаў, іншых устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, размешчаных у гарадскім пасёлку, сельскім населеным пункце, адукацыйных праграм падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын.

подготовка водителей.jpg

Паводле слоў парламентарыя, гэта норма абумоўлена прынцыпам роўнасці ў адукацыі незалежна ад тыпу ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта праграма можа быць рэалізавана ў рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднанні «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь», растлумачыў парламентарый. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай адукацыі па запытах законных прадстаўнікоў навучэнцаў установы адукацыі звыш вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбным планам установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, могуць праводзіць стымулюючыя заняткі на платнай аснове на падставе дагавора аб платным аказанні паслуг.

Размеркаванне і пераразмеркаванне выпускнікоў. Навацыі, сацыяльныя гарантыі для маладых спецыялістаў

«Кодэксам прадугледжваецца абавязковасць узгаднення ўстановамі адукацыі размеркавання, пераразмеркавання выпускнікоў з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў, выканаўчымі камітэтамі, асобнымі галіновымі міністэрствамі, што накіравана на ўдасканаленне падыходаў да працаўладкавання выпускнікоў, замацаванне маладых спецыялістаў на рабочых месцах.

Для гэтага ўраду прадастаўляюцца паўнамоцтвы на вызначэнне іншых, акрамя прадугледжаных у кодэксе выпадкаў, ажыццяўленне пераразмеркавання, перанакіравання выпускнікоў, маладых спецыялістаў і рабочых. Напрыклад, пераразмеркаванне на службу ў сілавыя структуры, — падкрэсліў Сяргей Клішэвіч. — Таксама мяняюцца ўмовы, пры якіх пэўныя перыяды залічваюцца ў тэрмін абавязковай работы па размеркаванні (пераразмеркаванні). Так, перыяды ваеннай, альтэрнатыўнай службы, знаходжання ў водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў могуць быць залічаны ў тэрмін абавязковай работы па размеркаванню, калі яны будуць прыпадаць на час адпачынку, які прадастаўляецца выпускнікам, або абавязковай работы па размеркаванню».

распределение выпускников.jpg

Таксама прадугледжваецца, што пры працаўладкаванні выпускнік на працягу тэрміну абавязковай работы абавязаны прад’явіць, а наймальнік абавязаны запатрабаваць пасведчанне аб накіраванні на работу, або даведку аб самастойным працаўладкаванні, або рашэнне суда, якое ўступіла ў законную сілу, аб спагнанні сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку спецыяліста. «Норма ўводзіцца ў сувязі з тым, што заканадаўствам выдача даведкі прадугледжана, а абавязак або права наймальніка яе запатрабаваць не замацавана адпаведнымі нормамі, што ў шэрагу выпадкаў прыводзіць да таго, што выпускнікі не прыбываюць да месца размеркавання», — адзначыў дэпутат.

«Сярод навацый — норма аб тым, што маладым спецыялістам, звольненым у сувязі з заклікам, але не накіраваным для праходжання службы, зараз дадуць гарантыю на займанне ранейшай пасады на працягу дзесяці дзён з дня атрымання адпаведнага паведамлення ад ваеннага камісарыята (раней тэрмін быў 5 дзён).

Калі прызыўнік захварэе або воінскія часці будуць укамплектаваны, маладога чалавека абавязаны ўзяць назад на работу, адкуль нядаўна звольнілі, — расказаў Сяргей Клішэвіч. — Што датычыцца тэрытарыяльных пытанняў, то, як і раней, дзейнічае норма аб тым, што калі першае рабочае месца, куды накіраваны па размеркаванню малады спецыяліст, размешчана ў населеным пункце, якое не з’яўляецца месцам жыхарства выпускніка ВНУ і прадугледжвае пераезд у іншы горад, то малады спецыяліст мае права на аднаразовую дапамогу ў памеры месячнага тарыфу. Выдаткі за арэнду жылля не з’яўляюцца абавязковымі да кампенсацыі. Калі наймальнік прымае такое рашэнне, то самастойна вызначае іх памер, а таксама парадак і ўмовы кампенсацыі».

У кодэксе ўстараняецца прабел у рэгуляванні пытанняў, звязаных з працаўладкаваннем асоб, накіраваных на работу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы ў выпадку ліквідацыі арганізацыі — заказчыка кадраў. Прадугледжваецца, што ад кампенсацыі затрачаных дзяржавай сродкаў у гэтым выпадку выпускнікі вызваляюцца пры немагчымасці прадастаўлення ім новага месца работы шляхам перанакіравання на работу.

Закон таксама ўдакладняе адказнасць заказчыка кадраў. «У мэтах узмацнення адказнасці заказчыкаў мэтавай падрыхтоўкі прадугледжваецца абавязак арганізацыі— заказчыка кадраў кампенсаваць сродкі, затрачаныя дзяржавай на падрыхтоўку спецыяліста, рабочага, служачага, у выпадку неабгрунтаванага скасавання або невыканання ўмоў дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, спецыяліста (рабочага) з сярэдняй прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Цяпер такі абавязак прадугледжаны толькі адпаведным дагаворам мэтавай падрыхтоўкі», — растлумачыў парламентарый.

З’явілася магчымасць падавання грантаў замежным грамадзянам. «Кодэксам прадугледжваецца грант на навучанне замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за мяжой, па адукацыйнай праграме падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што накіравана на прасоўванне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, — адзначыў дэпутат. — Раней праблема была ў тым, што адной з асноўных умоў прадастаўлення грантаў на навучанне з’яўляецца веданне рускай мовы. Што практычна немагчыма забяспечыць у перспектыўных з пункту погляду палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва краінах Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі. Невялікая распаўсюджанасць рускай мовы ва ўказаных рэгіёнах з’яўляецца стрымліваючым фактарам і істотна зніжае прывабнасць нашай адукацыі. Пры гэтым само змяненне не прывядзе да павелічэння бюджэтных расходаў, паколькі будзе ажыццяўляцца ў рамках 100 грантаў, якія штогод выдзяляюцца, прадугледжаных указам кіраўніка дзяржавы ад 12 чэрвеня 2018 года № 232 „Аб грантах на навучанне“».

Прыёмныя бацькі і бацькі-выхавальнікі зараз прыраўноўваюцца да педагагічных работнікаў. Чаму ім дадзены такі статус

приемные родители.jpg

«Сапраўды, з 1 верасня прыёмныя бацькі і бацькі-выхавальнікі афіцыйна атрымаюць статус педагагічных работнікаў. Гэта азначае павышэнне ўзроўню сацыяльных гарантый для гэтых катэгорый, атрыманне аплаты за сваю працу і прызнанне дзяржавай значнасці іх дзейнасці. У кожнай вобласці рэспублікі такіх бацькоў некалькі соцень. Гэта рашэнне стане стымулам для іншых грамадзян прыняць у сям’ю дзяцей, якія засталіся без сям’і дзяцей, якія засталіся без апекі», — дапоўніў Сяргей Клішэвіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю