Top.Mail.Ru

Якія парушэнні на аб’ектах аграпрамысловага комплексу знаходзяць супрацоўнікі органаў унутраных спраў Гродзеншчыны

Нягледзячы на сістэмныя праверкі аб’ектаў аграпрамысловага комплексу, у ходзе маніторынгу па-ранейшаму фіксуюцца парушэнні, якія дапускаюцца на прадпрыемствах. У цэнтры ўвагі праваахоўнікаў — працоўная дысцыпліна, захаванасць матэрыяльных каштоўнасцяў і ўмовы ўтрымання жывёлы.

— Нягледзячы на жорсткія патрабаванні, агучаныя на нарадзе з удзелам кіраўніка дзяржавы, асобныя кіраўнікі прадпрыемстваў так і не прынялі належных мер па навядзенні парадку, — расказаў у тэлеграм-канале МУС Беларусі намеснік начальніка УБЭЗ УУС Гродзеншчыны Міхаіл Татарэвіч. — Сярод найбольш распаўсюджаных праступкаў — знаходжанне на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Асаблівую ўвагу праваахоўнікі надаюць таксама ўмовам утрымання жывёлы і захаванасці матэрыяльных каштоўнасцяў. 


Адзін з паказальных прыкладаў — у Слонімскім раёне: камбікорм складавалі на адкрытай пляцоўцы ў непасрэднай блізкасці ад дарогі, што супярэчыць устаноўленым патрабаванням і вядзе да псавання прадукцыі. У шэрагу іншых гаспадарак выяўлены факты ўтрымання жывёлы ў памяшканнях з парушэннем санітарных норм, захоўвання металалому па-за спецыяльна абсталяванымі пляцоўкамі. Фіксуюцца таксама факты крадзяжоў: як гатовай сельгаспрадукцыі, так і гаруча-змазачных матэрыялаў. 

Як адзначыў Міхаіл Татарэвіч, работа будзе прадоўжана. Забеспячэнне харчовай бяспекі ў перыяд уборачнай кампаніі застаецца прыярытэтным кірункам дзейнасці органаў унутраных спраў, і кожнаму факту супрацьпраўных дзеянняў на аб’ектах АПК даецца прынцыповая прававая ацэнка.

Аміна НАЗАРАВА

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю